Диалоговая площадка с делегатами Всебелорусского народного собрания

ШЭСЦЕЛЬ СЯРГЕЙ ЯЎГЕНАВІЧ

Старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў

Старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель з задавальненнем прыняў удзел у абмеркаванні пытанняў, якімі дзеляцца  прысутныя. Тэмамі, прапанаванымі для сустрэчы 05.02.2021 г., сталі дыялог як шлях усеагульнага супрацоўніцтва.

Сяргей Яўгенавіч станоўча ацаніў актыўнасць ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі, бо кожнаму з прысутных было неабыякавым развіццё нашай краіны і рэгіёна. Прагучала: “Мяркуецца паляпшэнне якасці жыцця, аператыўнасць і даступнасць вырашэння праблем грамадзян, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, спрыянне выхаванню новых пакаленняў людзей, якія будуць несці дабро і святло. Наша краіна – адна з лепшых для жыцця людзей. Мы ўсе адказныя за яе будучыню. Няхай сённяшняя сустрэча стане новым імпульсам для дасягнення поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці грамадства. Гэта залежыць ад таго, як пабудавана работа з людзьмі ў працоўных калектывах,  з тымі, хто з’яўляецца гаспадарамі нашай зямлі”.

 

ЛУКМАНАЎ АНДРЭЙ ЛЯВОНЦЬЕВІЧ

Ветэран працы

     Як ветэран працы адпрацаваўшы на радыёзаводзе ў г. Маладзечна больш за 40 гадоў і маючы званне “Ганаровы ветэран завода”, хачу выказаць сваю думку: “Беларусы і далей павінны вырашаць пытанні якаснага жыццязабеспячэння насельніцтва, захоўваць культурную спадчыну беларускага народа, каб людзі ладзілі паміж сабой усіх узростаў і пакаленняў. А Усебеларускі народны сход паказвае, што Беларусь і надалей захавае ўтульнасць, дабрабыт, сувязь пакаленняў”.

 

                 

 

 

 

 

 

СВІРЫДОВІЧ МАРЫЯ ІОСІФАЎНА

Непаўнагадовы вязень канцэнтрацыйнага  лагера ў гады Вялікай Айчыннай вайны,

Ветэран працы

     Маю магчымасць выказаць сваё меркаванне. Добра, што на форуме беларускага народа звяртаецца ўвага на рост даходаў людзей, павышэнне ўзроўню іх жыцця. Наш народ вельмі працавіты, міралюбівы і адданы сваёй зямлі. Хочацца, каб наша моладзь праяўляла актыўную грамадзянскую пазіцыю, працавала дзеля дабрабыту нашай краіны, так як мы працавалі ўсе жыцце, ды яшчэ і лепш. Беларусь павінна заставацца самай прыгожай краінай, а беларускі народ павінен жыць шчасліва і мірна.

                                                                

                                   

                              

 

ЧЭРНІК ІВАН СЦЯПАНАВІЧ

Ветэран працы

Сенняшняя сустрэча на дыялогавай пляцоўцы для нас, ветэранаў, святочная і важная падзея. Бо Усебеларускі народны сход праходзіць нячаста. Мы даведаліся аб дэлегатах форуму, іх меркаваннях, праграмах развіцця краіны. Слушнымі з’яўляюцца прапановы дэлегетаў аб захаванні традыцый беларускага народа. Упэўнены, што Беларусь і надалей застанецца моцнай і незалежнай краінай. Мы хочам жыць у міры і згодзе, жыць у моцнай дзяржаве.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Пачуць голас кожнага”

У дыскусіі абмярковаўся шэраг важных пытанняў, удзельнічалі ветэраны с актыўнай жыццёвай пазіцыяй. На дыялогавай плацоўцы была прадстаўлена кніжная выстава “За будучыню нашай Беларусі”, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вэтэранам было не проста цікава, але яны шчыра жадалі выказаць свае думкі. Для іх важна быць пачутымі, выкарыстаць гэты шанец, данесці свае  прапановы да кіраўніцтва.

 

 

ГРАМАДСКАСЦЬ І СУПРАЦОЎНІКІ

САЦЫЯЛЬНАЙ УСТАНОВЫ МIКАЛАЕЎШЧЫНСКАГА ДОМА-ІНТЭРНАТА

Імкліва быжыць час, з’яўляюцца сучасныя пытанні новага жыцця. Людзей грамадства цікавяць розныя напрамкі дзейнасці: зарабатная плата, цэны на тавары і паслугі, грамадска-палітычнае развіццё краіны, роля моладзі ў грамадстве. Але галоўнае, што Усебеларускі народны сход дасць адказы на пытанні, якія хвалююць людзей, вызначыць шляхі вырашэння актуальных сацыяльных праблем, якія тычацца дабрабыту сем’яў, заахвоціць нас будаваць мір і адзінства.

 

Добавить комментарий