Сёння ў бярэзінскім календары асаблівы дзень — дзень нараджэння вядомай жыхаркі горада, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, любімай матулі, бабулі і прабабулі Сафіі Пятроўны Стасевіч. Ёй споўнілася 98 гадоў!

З віншаваннямі з гэтай нагоды, падарункамі і шчырымі пажаданнямі здароўя, дабра, сардэчнай цеплыні і дабрабыту завіталі да імянінніцы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вольга Калячка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Вераніка Джыгера, старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Алена Жолудзева, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Кушнер.

Таксама у госці на радасць Сафіі Пятроўны прыехалі і ўнучка, і праўнучка – яны жывуць за мяжой, але вырашылі пераадолець вялізныя адлегласці, каб адзначыць свята з любімай бабуляй і прабабуляй.