10 сакавіка ў РЦК г. Беразіно адбылося ўрачыстае ўшаноўванне бярэзінцаў, што зрабілі важкі ўклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Бярэзіншчыны па выніках мінулага года
10 сакавіка ў раённым цэнтры культуры г. Беразіно адбылося ўрачыстае ўшаноўванне бярэзінцаў, якія ўнеслі свой важкі ўклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Бярэзіншчыны па выніках работы за 2022 год.
Былі падведзены і агучаны вынікі асобных раённых конкурсаў і спартакіяды. Пераможцамі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму названы сярод прадпрыемстваў вытворчай сферы – торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” УП “Мінскаблгаз”, сярод прадпрыемстваў АПК – ААТ “Уша”, сярод арганізацый невытворчай сферы – СШ №2 г. Беразіно.